top of page

УЛАДЗІМІР ВАСЬКО 

Журналіст і паэт. Нарадзіўся ў вёсцы Ліпічанка Шчучынскага раёна. Сябра Беларускага саюза журналістаў з 1973 года, Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Закончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута. Працаваў у школах (настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы рабочай моладзі, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце), а затым быў запрошаны на працу ў Дзятлаўскую газету «Перамога», яшчэ пазней перайшоў у рэдакцыю Лідскай аб’яднанай газеты «Уперад». Вершы друкуе з 1956 года. Выдаў зборнікі лірыкі «Прасветленасць», «На схілах берагоў».

Зямля Беларусі.

Я жыву ў самым цэнтры

сусвету, Еўропы і часу.

Думкі гэтай ніхто і нідзе

не аспрэчыць бадай.

Тут дабро і спагада

навекі злучыліся разам,

Людзі кажуць: "Вазьмі"

і саромяцца вымавіць:"Дай!"

Ад духоўных нядугаў

тут лечаць і Нёман і Свіцязь.

Забяры хто адгэтуль мяне -

я - адразу ж памру.

О,Зямля Беларусі,

Я праведнік твой непахісны і

віцязь.

Ты сумленна жывеш -

і ад сораму я не згару.

Не шпурляй мяне, бура,

У злосці пад неба, бо дарма:

Я ўсёроўна вярнуся сюды -

На свой родны абсяг,

Дзе мяне нарадзіла

Мая незабыўная мама,

Дзе зялёная пушча -

Мой вымпел, мой Гімн

і мой Сцяг!..

сайта

Поясам Нёмана

Шукаю для вершаў

сваіх вітаміны

Ў старым Наднямонні,

у пушчы глухой.

Аглядваю поймы, крутыя

страмніны,

Ці раюся проста

з прыгожай ракой.

Я ім нараджэннем

сваім абавязан,

Што сёння паэт,

а не подлы крэцін.

Я поясам Нёмна навечна

прывязан

Да роднага краю,

да гэтых мясцін.

Усё так спакойна мне ў кроў

пранікае -

І выспы, і плёсы, і сведкі-буслы, -

Бы штосьці святое наўкола вітае

І радуе дух мой,

і цешыць мой слых.

У пушчы паэзіі


Я згубіўшыся у Пушчы

паэзіі нашай,

На бяросце друкую

я вершы свае.

Прымірыцеся, людзі,

з такою прапажай.

Дзякуй Богу, што Пушча

натхнёна жыве.

Не пачуеце вы,

дык пачуюць казулі,

Хто тут голас

з глухога кутка

падае.

Мае рыфмы - зязюлі

яшчэ не паснулі,

Дзяцел рытму

ўсякіх нячысцікаў б`е.

Тут мяне абмінае

ўсялякае ліха,

Дух бадзёры

ў дугу аніхто не сагне.

І бабёр малады

з маладою бабрыхай

З надазёрнай вярбы

помнік выгрызуць мне

bottom of page