top of page
Уладзімір Руль
Таксама родам са Шчучыншчыны, з вёскі Матылі. Пасля мясцовай школы скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а ў 1992 годзе —Мінскі дзяржаўны педінстытут імя А. М. Горкага. Працаваў інжынерам-электрыкам і настаўнікам гісторыі.
Вершы і артыкулы У. Руля, пачынаючы з 2000 года, друкуюцца ў мясцовых і рэспубліканскіх выданнях. Ён лаўрэат конкурсу «Серебряные строки», праведзенага газетай «Белорусская нива» ў 2004 годзе. Апрача кнігі «На зорных шалях вечнасці» аўтар падрыхтаваў да выдання паэтычны зборнік «Пра Нарбутаў моўлю я слова».
bottom of page