Заголовок пинхус
ПІНХУС КРЭМЕНЬ
Пінхус Крэмень (фр.: Pinchus Krémègne, 28 ліпеня 1890, Жалудок, каля Ліды — 5 красавіка 1981, Серэ, Пірэнеі Усходнія, Францыя) — французскі мастак Парыжскай школы. Акрамя жывапісу, займаўся таксама скульптурай і графікай.
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і, бацька - рамеснік. У 1909-1910 вучыўся ў мастацкай школе Вільні, дзе пазнаёміўся з Суціным і Кікоіным.
У 1912 пасяліўся ў Парыжы, у інтэрнацыянальным інтэрнаце мастакоў «Вулей» (фр. La Ruche). Пазнаёміўся з Шагалам, Лежэ, Цадкіным, Мадыльяні, Дэрэнам. У 1914 выставіў тры скульптурныя працы ў Салоне незалежных.
У Першую сусветную вайну жыў у Парыжы. У гэты перыяд яго карцінамі пачалі цікавіцца парыжскія калекцыянеры (Поль Гіём, Леапольд Збароўскі). У 1918 пасяліўся ў серцы, прыязджаў у Парыж, у 1920-я гады шмат падарожнічаў (Корсіка, Швецыя).
Другую сусветную вайну правёў на поўдні Францыі, у дэпартаменце Карэз, быў наёмным работнікам у вёсцы. У 1945 пасяліўся ў Серэ.
Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.
Бібліяграфія
-
Антонова, А. Скромный и колоссальный Кремень / Анна Антонова // Гродненская праўда. – 2014. - 9 крас. - С. 9.
-
Белохвостик Н. Художники Парижской школы теперь в Гродно / Надежда Белохвостик // Комсомольская правда в Белоруссии. - 2015. — 1 дек. — С.7.
-
Крепак, Б. "Сціплы і каласальны" жывапісец з Жалудка / Барыс Крэпак // Культура.- 2011.- № 37.- C. 15.