ЯН КУЗЬМІЦКІ
Жывапісец і скульптар. Нарадзіўся ў 1934 г. ў в. Багданаўцы Шчучынскага раёна. Складаны і цяжкі лёс выпаў будучаму мастаку. Праз 2 тыдні пасля яго нараджэння памерла маці. У час вайны, у 1944 г. ў Кёнігсбергу стаў інвалідам – страціў нагу. У 1957 г. выехаў у Польшчу. Потым былі Аўстрыя, Ізраіль, Турцыя, Грэцыя, Італія, Францыя… Праз 22 краіны пралёг яго нялёгкі жыццёвы шлях. Цяпер Ян Кузьміцкі жыве ў Швецыі, у г. Іпсала. Піша карціны, стварае скульптуры, займаецца разьбой па дрэве, аддаючы перавагу тэхніцы манатыпікі. У цэнтры яго твораў заўжды чалавек, з усімі сваімі пачуццямі, надзеямі, сумненнямі, перажываннямі. У апошнія гады некалькі разоў прыязджаў на радзіму ў в. Багданаўцы.
Публікуецца адпаведна артыкула: І.Р. Пяшко. Кузьміцкі Ян., у кн.: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна / Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 2001.