top of page

Іван Пяшко

Вёска Ляшчыцы, Скідзельская сярэдняя школа, тэхнічнае вучылішча ў Гродне… Працаваў электрыкам, а пасля заканчэння гістарычнага факультэта Гродзенскага педінстытута настаўнічаў у Шчучынскім раёне, быў на партыйнай рабоце. Скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. 3 1984 года працаваў намеснікам рэдактара Шчучынскай раённай газеты. Аўтар кніг прозы «Чырвоная клубніка», «Марго з Казарэзаў», «Сцэнарый з сямідзясятых». У 1993 годзеў часопісе «Маладосць» апублікаваная аповесць «Дзе логіка?». Асобныя творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі прозы «Радня» (на ўкраінскай мове), «Вожык смяецца». Выдаўзборнік гумарэсак «Валуны». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1998 года. Стыль Івана Пяшко просты і лаканічны. Часам аўтар звяртаецца да алегарычных вобразаў, вялікую ўвагу надае дэталям. У жыцці пісьменніка было шмат страт: не вярнуўся з вайны бацька, у Сірыі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку загінуў брат Валянцін, пахаваў сына. Ён востра адчувае боль іншых людзей, і гэта заўважна ў творах. Многія з апавяданняў — аўтабіяграфічныя.

bottom of page