top of page

ГАЛІНА ВОЛЬГА

   Творчасць Вольгі Уладзіміраўны Галіны – адна з яркіх самабытных старонак беларускага тэатральнага мастацтва.

     Маючы добрыя сцэнічныя дадзеныя – моцны, прыгожы па тэмбру голас, адметную высакародную знешнасць, Вольга Галіна валодала неацэнным талентам спасцігаць інтэлектуальную аснову вобраза, з сапраўды артыстычным характарам раскрыць менавіта “раздвоеную” душу сваіх гераінь, перадаць найтанчэйшыя нюансы ін унутранага стану. Напэўна, яна магла б з поспехам сыграць не дзве, а значна болей роляў у п’есах Чэхава, цікавыя вобразы тургенеўскіх жанчын, гераінь Шэкспіра, Шылера…

   Галіна – гэта сцэнічны псеўданім, які прапанаваў вядомай актрысе Якуб Колас. Дзявочае прозвішча актрысы – Грудзінская, па мужу – Александроўская.Нарадзілася Вольга Грудзінская 23 сакавіка 1899 г. у  мястэчку Жалудок Лідскага павета Віленскай губерні (зараз Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) у сям’і настаўніка. У 1906 г. сям’я Грудзінскіх пераязджае ў Вільню. У 1909 г. Вольга паспяхова вытрымлівае ўступныя экзамены і становіцца вучаніцай жаночай гімназіі. Пачынаецца яе першае сапраўднае знаёмства з культурай і мастацтвам. Раз на тыдзень гімназісты звычайна хадзілі ў тэатр на ранішнія спектаклі.  Тут Грудзінскія пражылі да 1914 г.

   З пачаткам першай імперыялістычная вайны сям’я эвакуіравалася ў Тулу, дзе Вольга паступіла ў мясцовую гімназію і скончыла яе з залатым медалём. Цяжкія ўмовы, голад прымушаюць сям’ю Грудзінскіх пераехаць на Украіну. 18-гадовая Вольга застаецца ў Туле, каб хоць так аблегчыць жыццё бацькоў. Апынуўшыся адна, дзяўчынка робіць свой першы самастойны крок – падае заяву ў тэатральную студыю і паспяхова вытрымлівае экзамены. Так яна назаўсёды вызначае свой жыццёвы шлях.Сцэнічную дзейнасць Вольга Уладзіміраўна пачала ў 1919 годзе. У 1923 г. яна ўступіла ў трупу Беларускага дзяржаўнага, цяперашнягя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы і да выхаду ў 1962 г. на пенсію выступала ў гэтым калектыве. Актрыса высокай сцэнічнай культуры, псіхалагічнай тонкасці і дакладнасці, яна найбольш вылучалася ў ролях станоўчых гераінь.

   

   Сярод лепшых вобразаў – Ганна (“Машэка” Е . Міровіча), Марыя Мікалаеўна (“Рускія людзі” К. Сіманава), Марыя Львоўна (“Неспакойная старасць” Л. Рахманава), Марыя Аляксандраўна (“Сям’я” І. Папова), Прымаковіч (“Людзі і д’яблы” К. Крапівы).

В. Галіна  найчасцей выступала ў ролях класічнай драматургіі. Найбольш значныя з іх – Ранеўская і Аркадзіна (“Вішнёвы сад” і “Чайка” А. Чэхава), Купавіна (“Ваўкі і авечкі” А. Астроўскага), Карэніна (“Жывы труп” Л. Талстога). Вяршынным у творчасці актрысы стаў сцэнічны вобраз Соф’і Каламійцавай у спектаклі “Апошнія” М. Горкага.

Творчыя поспехі актрысы былі высока ацэнены савецкім урадам. З 1946 г. В.У. Галіна – народная  артыстка Беларусі. Яна была ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны” (1940) і двойчы ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1948, 1955).

Акрамя сцэнічнай дзейнасці В. Галіна займалася педагагічная працай у студыях і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Асобную старонку яе дзейнасці складаюць шматлікія выступленні ў друку па самых розных пытаннях тэатральнага мастацтва. Пакінуўшы сцэну, В. Галіна да апошняга сачыла за творчасцю Беларускага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, які заставаўся яе родным домам.

 

Памерла актрыса Вольга Галіна 4 снежня 1980 года.

       Бібліяграфія

  • Вольга Галіна (1899-1980) // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: у 3 т. Т.3. – Мн., 2000. – С. 291-303.

  • Галіна Вольга// Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Грод-зеншчыны: даведнік. - Гродна. -     2000. - С. 58-59

  • Галіна Вольга Уладзіміраўна // Бел. энцыклапедыя: у 18 т. Т.4. – Мн., 1997. – С. 461-462.

  • Галіна Вольга Уладзіміраўна // Бел. сав. энцыклапедыя: у 12 т. Т. 3. – М.,1971. – С. 308.

  • Галіна Вольга Уладзіміраўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. – Мн., 2001. – С. 436.

  • Галіна Вольга Уладзіміраўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. Т.1. – Мн., 2002. – С. 236-238.

  • Галіна Вольга Уладзіміраўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. Т.2. – Мн., 1985. – С. 16.

  • Галина Ольга Владимировна // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. Т.2. – Мн., 2006. – С. 869-870.

  • Гарадзенскія запісы: старонкі гісторыі і культуры. Вып. 2. – Гародня, 1996. –207 с.

  • Са зместу: Галіна Вольга Уладзіміраўна. – С. 196.

  • Гаробчанка, Т. Першая лэдзі купалаўскай сцэны : да стагоддзя з дня нарадж. нар. артысткі Беларусі В. Галіны [1899-1980] // Літ. і мастацтва. - 1999. - 23 крас. - С. 11.

  • Гісторыя беларускага тэатра: у 3 т. Т. 3. Кн. 2. Тэатр савецкай эпохі. 1962-1984 гг. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987. – 431 с.: іл.

  • Са зместу: В. Галіна ў спектаклі Слонімскага народнага тэатра ў п’есе “Апошнія” М. Горкага. – С. 146.

  • Загідуліна, М.А. Народная артыстка Вольга Уладзіміраўна Александроўская (Галіна) / М.А. Загідуліна // Шчучыншчына: мінулае і сучаснасць. – Ліда, 1997. – С. 207-211.

  • Загідуліна, Т. Народная артыстка Галіна: [аб творчасці В.У. Галіны] // Дзянніца. – 1996. – 24 вер.

  • Кирилюк, И.А. И каждый вечер в час назначенный… : по воспоминаниям З.И. Броварской / И.А. Кирилюк. – Минск : Маст. літ., 2001. – 173 с. (См. с. 42–43).

  • Крень, И.П. Наши замечательные земляки: [Александровская Ольга Владимировна (псевдоним Галина, 1899-1980)] // Щучин: ист.-экон. очерк / И.П. Крень, Я.Н. Мараш. – Мн., 1989. – С. 106-107.

  • Ладыгіна, А. Успаміны – дзейныя асобы : пер. з рус. / А. Ладыгіна // Мастацтва. -2004. - № 7/8. - С. 47–49 ; № 9. - С. 30–33; 2005. - № 1. - С. 48–51 ; № 2. - С. 38–39.

  • Макрыцкая, Н. "Галінка"… "Галіна"… "Га-лі-на!" / Н. Макрыцкая // Культура. — 1999. - 15-21 мая (N 17). - С. 5.

  • Няфёд, У. Беларускі дзяржаўны тэатр / У. Няфёд // Гісторыя беларускага тэатра: у 3 т. Т. 2. Тэатр савецкай эпохі, 1917-1945 гг. – Мн.,1985. – С. 56-91.

  • Са зместу: В. Галіна ў ролі Ганны  ў  п’есе  Е. Міровіча “Машэка”. – С. 68.

  • Няфёд, У. Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы / У. Няфёд // Гісторыя беларускага тэатра: у 3 т. Т. 3.  Кн. 1. Тэатр савецкай эпохі. 1945-1961 гг. – Мн., 1987. – С. 9-75.

  • Са зместу: Вольга Галіна ў ролі Ранеўскай у п’есе “Вішнёвы сад” А. Чэхава. – С. 28-29.

  • Няфёд,У. Беларускі тэатр: нарыс гісторыі / Уладзімір Няфёд . – Мн., 1959. – 900 с.

  • Са зместу: Вольга Галіна ў ролі жонкі Гудовіча ў п’есе “З народам” К. Крапівы. – С. 315.

  • Орлова, Т. Из поколения паненок и графинь / Т. Орлова // Рэспубліка. - 1999. - 2 крас. - С. 10.

  • Смольскі, Р. Вольга Галіна // Тэатр у прасторы часу / Р. Смольскі // Мн., 1998. – С. 208-211.

  • 100 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі В.У. Галіны // Дзянніца. – 1999. – 24 сак.

  • 110 год з дня нараджэння В.У. Галіны (1899-1980), актрысы, народнай артысткі Беларусі // Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку. – 2009. - №1. Дадатак. – С. 11.

  • Вольга Уладзіміраўна Галіна //Вікіпедыя. Свабодная энцыклапедыя :[электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://be.wikipedia.org/wiki/. – Дата доступа: 20.01.2014

  • Галіна, Вольга Уладзіміраўна (1899—1980) //Сводный электронный каталог системы корпоративной каталогизации. – Рэжым доступа:http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref. - Дата доступа: 27.02.2014

bottom of page