top of page

Галіна Бяляўская 

Мастачка і паэтка нарадзілася ў вёсцы Азярцо Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка. Скончыла Ваўкавыскае педвучылішча, працавала настаўніцай. У 1980 годзе скончыла Віцебскі педінстытут — мастацка-графічны факультэт. Працавала мастаком-афарміцелем і зноў звярнулася да педагагічнай дзейнасці. 3 1983 года — загадчыца мастацкага аддзялення Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў. Творы публікуе ў мясцовым друку, у альманаху «Нябесны знак», суаўтар зборніка «Галасы». З’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання «Нябесны знак».

Паэзія Г. Бяляўскай вызначаецца тэматычным багаццем, нясе ў сабе «мікракосм пачуццяў». Часта аўтарка звяртаецца да пейзажнай і грамадзянскай лірыкі, адзін з найбольш папулярных у яе вобразаў — вобраз маці. У асобных творах паэтка выказвае павагу і адданасць Цётцы (пэўны час Г. Бяляўская настаўнічала на радзіме паэткі). Закранаецца і ваенная тэма.

ВЯСНОВАЕ

Бяру пясчотна іх у жменю,
І сэрца поўніцца да краю
Вясновым ціхім задуменнем.
Твар медуніцы, ледзь ружовы,
Пяе мне песню пра каханне,
І я стаю, губляю словы,
Ў душы адно замілаванне.
Пралескі водар непаўторны
Мне муціць раптам разуменне.
Лячу, здаецца, шляхам зорным.
Спыніся, ўзнёслае імгненне.
Вясновы подых сэрца грэе.
Без слоў і гукаў я спяваю.
О , прыгажосць, вясна, надзея!
Я слаўлю вас, бо я кахаю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

bottom of page