ЦЁТКА (АЛАІЗА СЦЯПАНАЎНА ПАШКЕВІЧ)
Першая беларуская пісьменніца Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч, вядомая пад псеўданімамі Цётка, Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка, Тымчасовы, не пражыла i 40 год, напісала не вельмі многа, але ў гісторыі беларускай літаратуры, беларускім нацыянальным руху пачатку XX стагоддзя займае пачэснае месца. Яна стварыла яркія i шчырыя лірычныя вершы, апавяданні, падарожныя нарысы, пісала падручнікі і навукова-папулярныя артыкулы, вывучала народны тэатр i фальклор, займалася перакладам, прымала актыўны ўдзел у выдані першых легальных беларускіх газет i часопісаў. Яе самаахвярная дзейнасць у імя свайго народа была запатрабаваннем часу. Іменна аб гэтым пісаў у 1913 годзе Янка Купала: “Калі ў памятны 1905 год адбылася завіруха, калі ў Pacii пачала душа абуджацца да новага жыцця, ...то ў беларуса пачало абуджацца пачуццё свайго "я", стала лунаць даўно дрэмлючая думка, што i мы людзі”.
Нарадзілася Алаіза Пашкевіч 3 ліпеня 1876 года ў вёсцы Пешчына (цяпер Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) у сям’і заможнага селяніна Стэфана Пашкевіча. З трох да дзевяці год дзяўчынка жыла пад наглядам бабкі i нянькі ў фальварку Тэрэсін, кіламетраў за пяць ад Пешчыны, а затым у вёсцы Стары Двор да 16 год. Сярод дзяцей (a ix было ў сям’і сямёра — пяць дачок i два сыны) Алаіза вылучалася цягаю да навукі. Аднак толькі ў 1892 годзе Алаізу разам з малодшым братам адправілі ў Вільню рыхтавацца да паступлення ў гімназію. У 1894 годзе яна паступіла ў чацвёрты клас прыватнай гімназіі Прозаравай. Правучылася два гады, хварэла анеміяй, працавала настаўніцай у вясковай школе, толькі ў 1902 годзе скончыла сем класаў гімназіі i атрымала пасведчанне на званне хатняй настаўніцы арыфметыкі. У гэтым жа годзе паступіла на агульнаадукацыйныя курсы Лесгафта ў Пецярбурзе. Прафесар Пётр Францавіч Лесгафт быў не толькі відным вучоным, але i дэмакратам, гуманістам, ворагам самадзяржаўя.
Яшчэ ў Вільні А. Пашкевіч прымала ўдзел у беларускім нацыянальным руху, асветніцкай рабоце, была членам Беларускай сацыялістычнай грамады. У Пецярбурзе, у рэвалюцыйным студэнцкім асяроддзі фармуюцца яе грамадска-палітычныя, эстэтычныя погляды. Пасля двухгадовага знаходжання ў сталіцы, атрымаўшы медыцынскую падрыхтоўку, вярнулася ў Вільню, працавала фельчарыцай у лячэбніцы.
Тут, у Вільні, па-сапраўднаму разгарнуўся яе талент паэтэсы, рэвалюцыйнага дзеяча, яркага аратара i прапагандыста. Па складу характара А. Пашкевіч была натура баявая, поўная творчай энергіі i няўрымслівай прагі да барацьбы: выступала перад віленскімі рабочымі, ездзіла ў вёску, прымала ўдзел у з'ездзе жанчын у 1905 годзе ў Маскве.
Пагроза арышту вымусіла Цётку ў снежні 1905 года выехаць у Галіцыю. У 1906 г. каля Львова выпускае зборнікі вершаў "Хрэст на свабоду" i "Скрыпка беларуская", у перакладзе з украінскай мовы кнігу "Гасцінец для малых дзяцей", рыхтуе падручнік-хрэстаматыю "Першае чытанне для дзетак беларусаў". У другой палове 1906 года прыязджае ў Вільню, прымае ўдзел у выданні першай легальнай беларускай газеты "Наша доля". I зноў едзе ў Львоў, паступае вольнаслухачом на філасофскі факультэт універсітэта, рыхтуе даследаванне "Батлейкі на Беларус i ix сувязь з польскай драматычнай літаратурай", марыць атрымаць ступень доктара філасофіі.
У Львове Цётка шмат працуе у бібліятэцы, вывучае матэрыялы па гісторыі Беларусі, беларускі фальклор, чытае кнігі на украінскай, чэшскай, нямецкай мовах. Марыць аб выдавецкай справе, хоча арганізаваць выданне папулярных кніг для беларускіх сялян. Але ажыццяўленню мар перашкодзіла цяжкая хвароба лёгкіх. Цётка вымушана выехаць на лячэнне ў Закапанэ. А затым з удавою літоўскага пісьменніка Білюнаса едзе ў Італію, наведвае Рым, Венецыю, Фларэнцыю, славутыя музеі i карцінныя галерэі, слухае вядомых італьянскіх спевакоў.
У 1908-1909 гадах паэтэса жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім універсітэце. У 1911 годзе яна выходзщь замуж за літоўскага інжынера Кейрыса i, змяніўшы прозвішча, атрымоўвае магчымасць вярнуцца на радзіму. Ізноў уключаецца ў грамадскую i літаратурную дзейнасць, рэдагуе часопіс для моладзі "Лучынка".
Калі пачалася імперыялістычная вайна, яна едзе працаваць сястрою міласэрнасці Спачатку дапамагала раненым на полі бою, а пасля ў шпіталі.
У пачатку студзеня 1916 г., атрымаўшы вестку пра смерць бацькі, Цётка едзе ў вёску Стары Двор. Пахаваўшы бацьку, застаецца ў Лідскім павеце, каб дапамагчы cваім землякам (тут лютавала эпідэмія тыфу). Але сама не ўсцераглася, захварэла тыфам i памерла ўночы з 4 на 5 лютага 1916 года. Пахавана ў вёсцы Стары Двор.
Сучаснікі пакінулі для нас успаміны аб Aлаізе Пашкевіч як аб рэдкай натуры. Адзін з ix, Хлябцэвіч, пісаў аб ёй: "Нягледзячы на хваробу, вясёлая, радасная, захаплялася тэатрам i наогул мастацтвам. Яна была незамянімым таварышам, заўсёды ўзнёсла вясёлая, заўсёды без грошай i ў той жа час ніколі не сумная, яна заўсёды працягвала сваю справу".
Не менш прывабны вобраз Цёткі як чалавека ўстае i з успамінаў яе брата Войцеха Пашкевіча, які ў біяграфіі паэтэсы адзначыў: "Усе яе вельмі любілі — за яе бескарысную таварыскую помач: яна дзялілася апошнім кавалкам хлеба з тым, каму была патрэба. Яе альтруізм даходзіў да самазабыцця, i трэба было пільнаваць, каб сама з'ела абед, што мела — усё раздавала". Такою была Алаіза Пашкевіч, таленавітая беларуская паэтэса, рэвалюцыянерка, верны сябар беларускага працоўнага люду.
Літаратурная дзейнасць Цёткі працягвалася ўсяго толькі пятнаццаць год. Творчая спадчына яе параўнаўча невялікая. Дакладных звестак пра пачатак літаратурных заняткаў не захавалася. Але вядома, што яна выступіла ў беларускім друку раней Янкі Купалы i Якуба Коласа. Крыніцай, якая жывіла творчасць Цёткі, было жыццё, фальклор, здабыткі прагрэсіўнай беларускай літаратуры — творы К. Каліноўскага, Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча. Яна добра ведала украінскую мову, захаплялася творамі яе майстроў. Асабліва блізкай ёй была творчасць таленавітай сучасніцы — Лесі Украінкі. Увасабленню сваёй думкі ў мастацкіх вобразах Цётка вучыцца на лепшых творах польскай, рускай літаратуры. Многія творы паэтэсы перыяду 1905-1907 гадоў напісаны пад уздзеяннем рэвалюцыйна-рамантычныхтвораў Горкага.
Вучоба ў перадавых пісьменнікаў не перашкодзіла ей стаць арыгінальнай паэтэсай, а, наадварот, дапамагла адшукаць свой уласны голас. У творах Цёткі выявіліся характар i псіхіка беларускага народа. Жывыя ўражанні актыўнага ўдзельніка рэвалюцыйнай барацьбы выліліся ў смелыя i палымяныя агітацыйныя вершы зборніка "Хрэст на свабоду". У вершы "Мора" рух народа паэтэса ўвасобіла ў алегарычным вобразе мора. Яна падкрэслівае ролю мастака ў грамадстве. Яе крэда выказана ў вершы "Мае думкі:
Думаць усюды аб народзе
Родны край усюды сніць.
На ўвесь голас прагучалі ў яе творчасці ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння. У вершы "Вера беларуса" паэтэса выказвае ўпэўненасць, што перамога рэвалюцыі прынясе перамены ў гістарычны лёс беларусаў:
Веру, братцы: людзьмі станем
Хутка скончым мы свой сон:
На свет божы шырэй глянем,
Век напіша нам закон.
Вобразы роднай Беларусі праходзяць праз усю лірыку Цёткі, яна з вялікай любасцю i замілаванасцю гаворыць пра родны край, маляўнічую беларускую прыроду, працавітых людзей, якія нясуць свой нялёгкі крыж ("Родная вёска", "На чужой старонцы", "Сірацінка").
У апошнія гады жыцця Цётка з вершамі выступае меней, асноўную ўвагу аддае прозе i публіцыстыцы. У алегарычным апавяданні "Прысяга над крывавымі разорамі" выказана надзея аўтара на вырашэнне гістарычных задач народам. Пранікнена i глыбока паказвае яна характар i інтэлектуальны свет хворай дзяўчыны ў апавяданні "Зялёнка". Трагічная гісторыя жыцця курсісткі навеяна асабістымі перажываннямі паэткі. У такім жа ладзе гучыць i апавяданне "Міхаська". Зварот да дзіцячай тэматыкі быў невыпадковым. Цётка адна з першых у беларускай літаратуры пачала пісаць падручнікі для пачатковай школы i перакладаць творы для дзяцей.
У творчай спадчыне пісьменніцы значнае месца займаюць падарожныя i навукова-папулярныя нарысы, публіцыстычныя артыкулы. Падарожныя нарысы "3 дарогі", "Успаміны з паездкі ў Фінляндыю" сведчаць пра майстэрства Цёткі-празаіка. Апошні цікавы тым, што ў iм пісьменніца вельмі трапна гаворыць аб гістарычным шляху фінскага народа, які дабіўся незалежнасці i свабоды, толью абапираючыся на сваю працу, культуры, мову.
"Гадоў сорак таму назад, — адзначае яна ў 1914 годзе, — уся інтэлігенцыя смяялася, як над нечым... нязграбным ... над старадаўняй фінскай мовай. Але сыны фінскага народа, дабіўшыся да святынь высшай школы, ...сказалі не!". Фіны, горача любячы свой суровы край, дамагліся свайго, вывялі яго да цывілізацыі. I сёння невялічкі пяцімільённы народ здзіўляе свет сваімі дасягненнямі ва ўcix сферах жыцця. Падобная сітуацыя, гаворыць Цётка, з Беларуссю, выказвае надзею, што i беларусы возьмуцца за розум. На жаль, i зараз у дзесяці мільёнаў беларусаў не хапае нацыянальнай волі, каб узяць свой лёс у свае рукі.
Публіцыстычныя артыкулы пісьменніцы адрасаваны моладзі i прысвечаны развіццю беларускай асветы i культуры. У артыкулах "Як нам вучыцца", "Аб душы маладзёжы", "Папараць кветка", "Шануйце роднае слова!" яна тлумачыць праблемы беларускай школы, разважае аб роднай мове, з удзячнасцю да Мацея Бурачка (Ф. Багушэвіча) прыводзіць яго выказванні аб значэнні мовы для нацыі — "каб не умёрлі!"
"Майце сілу i адвагу дзяржацца роднага слова. Майце смеласць усюды голасна казаць па-свойму. I, гледзячы на вас, асмеляцца i іншыя...", — заклікае Цётка. Няма патрэбы тлумачыць наколькі актуальнымі з'яўляюцца гэтыя выказванні сёння.
Цікавасць уяўляюць пісьмы Цёткі. Яны сведчаць аб яе творчых i навуковых задумах i планах. Яна ўся ў «клопатах пра адзіны змест i мастацкі узровень часопіса для моладзі "Лучынка". Цётка думае знайсці аўтараў, якія маглі б напісаць артыкулы пра асушку пінскіх балот, пра занос пяскамі зямлі ў Гродзенскай губерніі, пра зацьменне сонца. Яна не пакідала працаваць i над сваёй навуковай тэмай — даследаваннем пра батлейкі на Беларусі.
Але беларускай пяснярцы не давялося доўга служыць роднаму краю. Услед за вялікм Пушкінам яна мела надзею, што народ не забудзе яе.
На магіле ўзыду дубам,
Пачну шаптаць братнім губам
Аб ix долі, аб свабодзе,
Стану песняй у народзе!
У ліпені 1996 года спаўняецца 120 год з дня нараджэння Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч. Гэта нагода, каб yciм сумленным людзям зямлі беларускай глыбей усвядоміць вобраз гарачай патрыёткі сваёй Айчыны, чые трапяткая душа i вялікае сэрца былі перапоўнены шчымлівай любоўю да Беларусі, свайго народа, а яе інтэлект, талент i творчая дзейнасць былі накіраваны на вызначэнне лепшай долі свайго краю. Цётка заслугоўвае таго, каб ёй быў узведзены помнік у горадзе Гродна. А паколькі яна працавала дзеля усёй Беларусі — то i ў Мінску.
Творы:
1. Цётка. Выбраныя творы / Цётка . – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. – 336 с.
2. Цётка. Выбраныя творы / Цётка. – Мн., 1952. – 147 с.
3. Тетка. Избранное. Стихотворения. Рассказы. Путевые очерки / Тетка. – М.: Худож. лит., 1976. – 221 с.
4. Тетка. Стихи / Тетка // Белорусские поэты (XIX-XXв.). - М.-Л., 1963. – С. 22-27.
5. Цётка. Апавяданні / Цётка // Беларуская дакастрычніцкая проза. – Мн., 1965. – С. 207-254.
6. Цётка. Вершы / Цётка // Беларуская дакастрычніцкая паэзія. – Мн., 1967. – С. 47-67.
7. Цётка. Вершы //Пяшчота верасу: Шчучыншчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка. – Мінск. – 2015. – С.99-117.
8. Цётка. Вершы / Цётка // Беларуская літаратура ХIX стагоддзя: хрэстаматыя. – Мн., 1988. – С. 395-401.
10. Цётка. Вершы / Цётка // Мой родны кут. – Мн., 1987. – С. 31, 33, 71, 161, 163.
11. Цётка. Вершы. Апавяданні / Цётка // Беларуская літаратура XIX – пачатку XX ст.: сборнік тэкстаў. – Мн., 1977. – С. 140-157.
12. Цётка. Вершы і апавяданні / Цётка . – Мн.: Юнацтва, 1990. – 108 с.: іл.
13. Цётка. Выбраныя творы / Цётка. – Мн., 2010. – 198 с.
14. Цётка. Выбраныя творы / Цётка. – Мн., 1952. – 147 с.
15. Цётка, Творы / Цётка. – Мн.: Маст. літ., 1976. – 306 с.: іл.
16. Цётка. Творы / Цётка // Беларуская мінуўшчына. – 1994. - №2. – С. 19.
17. Цётка, Шануйце роднае слова! / Цётка // Матчына слова: кніга пра беларускую мову. – Мн., 1991. – С. 30-32.
18. Цётка. Шануйце роднае слова! / Цётка // Уводзіны ў літаратуразнаўства: хрэстаматыя. – Мн., 1991. – С. 90.
19. Цьотка. Вібране /Цьотка. – Киів:Дніпро, 1976. – 135 с.
Жыццёвы і творчы шлях:
20. Алаіза Пашкевіч (Цётка; 1876-1916) // Беларуская літаратура: XI – XX стст. – Мн., 1999. – С.
21. Александрович, С. В борьбе за счастье народное: [творческий путь Тетки] / Степан Александрович // Тетка. Избранное: стихотворения. Рассказы. Путевые очерки. – М., 1976. – С. 3-16.
22. Александровіч,С. За народнае шчасце: [жыццё і творчая дзейнасць Цёткі] / Сцяпан Александровіч // Цётка. Вершы і апавяданні. – Мн., 1990. – С. 3-13.
23. Александровіч, С. Калі нараджалася песня: [жыццё і творчасць Цёткі] // Тут зямля такая... / Сцяпан Александровіч. – Мн., 1974. – С. 74-97.
24. Андрэева, Е. Педагагічная спадчына Цёткі / Е. Андрэева // Полымя. – 1986. - №7. – С. 208-212.
25. Арабей. Л. Боўгая дарога да дому...: шляхамі Цёткі / Л.Арабей // Літаратура і мастацтва. – 1990. – 2 лютага.
26. Арцюшкевіч, А. ,,Стану песняй у народзе...”: [Цётка] / А.Арцюшкевіч // Беларускі час. – 1996. – №29. – С. 8.
27. Багдановіч, І. ,,Дух народу я абняла б...“: літаратурны партрэт Цёткі (А.Пашкевіч) / Ірына Багдановіч // Роднае слова. – 1996. - №7. – С. 3-20; №8. – С. 22-29.
28. Багдановіч, І.Э. Цётка / І.Э.Багдановіч // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. Т. 1. – Мн., 1999. – С. 103-120.
29. Багдановіч, І. Цётка і Луцкевічы / Ірына Багдановіч // Полымя. – 1996. - №11. – С. 300-309.
30.Бярозкін. Р. Цётка // Кніга пра паэзію: літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор Бярозкін. – Мн., 1974. – С. 124-153.
31. Бярозкін, Р. Цётка // Постаці: артыкулы пра паэтаў / Рыгор Бярозкін. – Мн., 1971. – С. 21-57.
32. Бярозкін. Р. Цётка / Рыгор Бярозкін // Пра таварышаў па пяру: зборнік крытычных артыкулаў. – Мн., 1976. – С. 36-60.
33. Вітан-Дубейкаўская, Ю. Успаміны пра Цётку – Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю.Вітан-Дубейкаўская // Маладосць. – 1994. - №9. – С. 153-155.
34. Гілевіч, Н. ,”Веру, братцы: людзьмі станем!..”: да 100-годдзя з дня нараджэння Цёткі // Удзячнасць і абавязак: літ.-крытыч. артыкулы і нататкі / Ніл Гілевіч. – Мн., 1982. – С.3-6.
35. Гімпель, Т. Святло ”Лучынкі” / Таццяна Гімпель // Роднае слова. – 1994. - № 7-8. – С. 139-141.
36. Давідоўская, Л. Паэт і паэтка: [ Купала і Цётка: што іх аб’ядноўвала] / Людміла Давідоўская // Настаўніцкая газета. – 1998. – 2 ліпеня.
37. Звяровіч, Т.І. Цётка // Літаратурныя віктарыны / Звяровіч, Т.І., Гелер, М.Л.. – Мн., 1967. – С. 65-71.
38. Іванчук, Б.М. Выдатная паэтэса Алаіза Пашкевіч (Цётка): жыццё і літаратурная творчасць / Шчучыншчына: мінулае і сучаснасць. – Ліда, 1997. – С. 164-168.
39. Іванчук, Б. Стала песняй у народзе / Б.Іванчук // Гродзенская праўда. – 1996. – 2 ліп.
40. Кавелін, А. Застаецца памяць у вяках / А.Кавелін // Дзянніца. – 1996. – 13 ліпеня.
41. Кайрыс, С. З маіх успамінаў пра Цётку / Стэпонас Кайрыс // На суд гісторыі. – Мн., 1994. – С. 12-22.
42. Клімковіч, М. Цётка: [даецца падрабязны аналіз вершаў паэтэсы, некаторых апавяданняў] / М.Клімковіч // Цётка. Выбраныя творы. – Мн., 1952. – С. 3-30.
43. Коўтун, В. Было жыццё...! / Валянціна Коўтун // Алеся. – 2000. - №2. – С.6.
44. Коўтун, В. Жыве яе ліра нанова: творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення беларускай паэзіі / Валянціна Коўтун // Полымя. – 1998. - №6. – С. 274-291.
45. Коўтун, В. На касмічнай карце Бацькаўшчыны: з радаводу Цёткі / В.Коўтун // Роднае слова. – 1998. - №12. – С. 165-171.
46. Коўтун, В. Паэзія душы: [свята паэзіі, прысвечанае 120 угодкам Алаізы Пашкевіч] / В.Коўтун // Алеся. – 1996. - №10. – С. 10-11.
47. Коўтун, В. ,,Шчыру ахвярнасць клаў я для краю...”: літаратурна-архіўнае эсэ / Валянціна Коўтун // Полымя. – 1991. - №7. – С. 214-245.
48. Крень, И.П. Наши замечательные земляки // Щучин: историко-экономический очерк / И.П. Крень, Я.Н. Мараш.– Мн., 1989. – Из содерж.: Тетка. – С. 100-103.
49. Лойка, А.А. Цётка (1876-1916) // Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч. Ч. 2 / А.А.Лойка. – Мн., 1989. – С. 66-88.
50. Максімовіч, В. ,,Вялікая трагедыя схоплена тонамі”: навелістыка Цёткі / Валеры Максімовіч // Роднае слова. – 1999. - №7. – С. 66-88.
51. Максімовіч, В. Пераадоленне відавочнасцяў: эўрыстычны дослед паэзіі Цёткі / Валеры Максімовіч // Роднае слова. – 1998. - №12. – С. 5-14.
52. Максімовіч, В.А. Творчасць Цёткі (А.Пашкевіч) у грамадска-культурным кантэксце пачатку ХХ ст. // Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя: вучэб. Дапам. Для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / В.А.Максімовіч. – Мн., 2006. – С. 171-207.
53. Марціновіч, А. ,,Веру, братцы, людзьмі станем...”: [Цётка ] / Алесь Марціновіч // Мы – беларусы. – Мн., 2003. – С. 19.
54. Марціновіч, В.А. Творчасць Цёткі ( А.Пашкевіч) у грамадска-культурным кантэксце пачатку ХХ ст. // Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя: вучэб. Дапам. Для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / В.А.Максімовіч. – Мн., Бел. навука, 2006. – С. 171-232.
55. Налівайка, А.М. Цётка (1876-1916): біяграфія // Беларуская літаратура / А.М.Налівайка, Т.А.Бурэйка. – Мн., 1971. – С. 61-66.
56. Новік, М. Мова нарысаў Алаізы Пашкевіч (Цёткі) / Марыя Новік // Роднае слова. – 1993. - №6. – С. 26-32.
57. Паўловіч, А. Імпрэсіяністычныя тэндэнцыі ў малой прозе Марыі Канапацкай і Алаізе Пашкевіч (Цёткі) / Антон Паўловіч // Роднае слова. – 2010. - №10. – С.30-32.
58. Петрушкевіч, А. Яе дарогі: [жыццёвы і творчы шлях паэтэсы] / Ала Петрушкевіч // Літаратура і мастацтва. – 1996. - №28. – С.16.
59. Пяткевіч, А. Цётка // Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік / Аляксей Пяткевіч. – Гродна, 2000. – С. 314-315.
60. Сабуць, А. “Лучынка” Алаізы Пашкевіч злучыла эпохі / Аліна Сабуць // Роднае слова .- 2014. - № 4. – С.13-17.
61. Снітко, Г.М. ,,... А звалі мяне Алаіза!”: [аналіз апавядання ,,Міхаська”] / Г.М.Снітко // Беларуская мова і літаратура. – 2000. - №3. – С. 24-36.
62. Старычонак, В.Дз. Цётка (Алаіза Пашкевіч) // Беларуская літаратура: для абітурыентаў / Старычонак В.Дз. – Мн., 2000. – С. 113-119.
63. Тетка // Беларуская ССР: краткая энциклопедия. – Мн., 1982. – Т.5. - С. 622-623.
64. Тетка // БСЭ. – Т.25. – М., 1976. – С.516.
65. Цётка // Асветнікі зямлі Беларускай: энцыкл. даведнік. – Мн., 2001. – С. 459-460.
66. Цётка // Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя.– Мн., 1981. - Т.5. – С. 636-637.
67. Цётка // Беларуская савецкая энцыклапедыя. – Мн., 1974. – Т. XI. – С. 108-109.
68. Цётка // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17: Хвінявічы – Шчытні . – Мн., 2003. – С. 110-111.
69. Цётка // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 6. – Мн., 1995. – С. 216-222.
70. Цётка // Беларусь: энцыкл. давед. – Мн,. 1995. – С. 748.
71. Цётка (Алаіза Пашкевіч) // Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. – Мн., 1969. – Т. 2. – С. 279- 305.
72. Цётка (Алаіза Пашкевіч) (1876-1919) // Гісторыя беларускай літаратуры: XIX – пач. XX ст. – Мн., 1998. – С. 234-251.
73. Цётка // Энцыклапедыя гісторыя Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея – Яшын. – Мн., 2003. – С. 101-102.
74. Цётка (Алаіза Пашкевіч) // Шчучыншчына: карані і крона . – Мінск, 2015. - С.46-49.
75. Фіцнер, Т. Шлях да асобы: [асоба і творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення беларускай жаночай літаратуры] / Таццяна Фіцнер // Полымя. – 2001. - №7. – С. 246-262.