Заголовок сайтаЗаголовок сайта
ВАЛЯНЦІН БЛАКІТ
Беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 7.10.1938 г. ў в. Вострава Шчучынскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў БДУ (1966). З 1956 г. працаваў літсупрацоўнікам рэдакцыі шчучынскай раённай газеты “Чырвоны сцяг”, потым у жалудоцкай раённай газеце “За Радзіму” і ў міжраённай газеце “Савецкая вёска”. У 1963-67 гг. – адказны сакратар воранаўскай раённай газеты “Ленинское знамя”, у 1967-68 гг. – уласны карэспандэнт абласной газеты “Гродненская правда”. З 1968 г. загадчык сектара друку, радыё і тэлебачання, у 1971-72 і 1974-78 гг. – намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гродзенскага абкома КПБ. У 1972-74 гг. вучыўся ў ВПШ ЦК КПСС у Маскве. У 1978-87 гг. загадчык сектара тэлебачання і радыё ЦК КПБ. У 1987-2000 гг. – галоўны рэдактар часопіса “Вожык”. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г.
Друкаваўся з 1970 г. Першы зборнік сатыры і гумару пад назвай “Вынаходнік” выдаў у 1974 г. Аўтар кніг: “Час прылёту журавоў”, “Адчай”, “Чуйная цішыня”, “Вяселле ў Беражках”, “Шануй імя сваё”, “Усмешка фартуны”. “Вырай”, “Аповесці”.
Пісьменніка цікавілі ўзаемаадносіны маладога і старэйшага пакаленняў. У сваіх творах ён паказваў сваіх герояў у сітуацыі, калі само жыццё ставіць перад чалавекам пытанне: хто ты, з чым ідзеш да людзей, што можаш аддаць ім? Пісьменніка цікавілі лёсы неардынарных людзей, іх маральная чысціня, унутраны свет.
Памёр Валянцін Блакіт 7.12.2007 г.