top of page

Алена Руцкая 

Паэтэса і педагог з вёскі Дзякаўцы Шчучынскага раёна. , заслужаная настаўніца Беларусі, выдатнік адукацыі. Навучаючыся на філалагічным факультэце БДУ, удзельнічала ў рабоце літаратурнага аб’яднання «Узлёт». Працавала настаўніцай, старшым выкладчыкам, а зараз — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Рэцэнзіі, нарысы на маральна-педагагічныя тэмы, артыкулы пра выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе друкуе з 1977 года. Суаўтар калектыўнага зборніка лірыкі «Сцяжынка», выдала кнігі паэзіі «Надзея» і «Роздум».

Дарэмна прывідным цяплом
Я абагрэць сябе імкнуся,
Дарма — не кружыць белы бусел
Над ілюзорнасці жытлом,

Сабе адцэжваю спакой,
Але з халоднай раўнавагі
He ўсходзіць рунь жыццёвай прагі.
I зноў вярнуся ў ветрабой.

He ашчаджаючы душу,
У цемрадзі сатку світанкі
I для шчаслівае буслянкі
Зычлівасць колам палажу.

Няхай пасля не будзе сіл
Здабыткам шчодрым наталіцца,
Затое не ў снах прысніцца
Крылаты, чысты небасхіл.

Жоўтай восені сумны звон
Зноў паціху трывожыць сэрца.
Неба шэрага парасон
Зрэдку промнямі усміхнецца.

Нетаропка, нібы пастух,
Вецер лісце дарогай гоніць.
Патапталі расісты луг
Туманоў белагрывыя коні.

Цёплым водарам спелых стагоў
Шчэ зямля да ранку сагрэта —
Журавы напомнілі зноў,
Што зямля пасталела за лета.

Так сталеем, пэўна, і мы,
Толькі з розніцаю адною,
Што не можам, як журавы,
Зноў вярнуцца з новай вясною.

Лістапад закружыў галаву,
Сыпле золата восень пад ногі.
Журавы па аблоках плывуць,
Нібы мары мае і трывогі.

Па сумётах кляновых лістоў
He магу я ніяк наблукацца.
Парк, як царства чаруючых сноў,
Як таемнасць старога палаца.

To прайду, то вярнуся ізноў,
А вакол цішыня такая,
Што здаецца, праз далеч гадоў
Нехта побач са мной блукае.

Я за мудрасць восень люблю,
Вецер роздуму гойдае вецце,
Пакідаю бяздумнасць сваю
У далёкім свавольным леце.

bottom of page